Беларуская Служба

За мінулыя суткі было 35 спроб трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

28.08.2024 14:13
За апошнія 24 гадзіны зафіксавана 35 спроб нелегальнага праходу ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю - паведаміла ў сераду Памежная служба.
Ілюстрацыйны здымакhttps://x.com/Straz_Graniczna

Таксама быў затрыманы ўкраінец, які перавозіў мігрантаў.

27 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу ў зоне адказнасці Падляшскага аддзела памежнай аховы ў раёне памежных пастоў у Нараўцы, Міхалове, Крынках і Шудзялове - паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзела маёр Катажына Здановіч . Яна дадала, што раніцай у сераду мяжу спрабавалі перасекчы яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек.

Астатнія людзі спрабавалі перасекчы мяжу ў зоне дзеянняў Надбужанскага памежнага атрада. Сяржант Павел Смык з гэтага аддзелу памежнай службы паведаміў толькі, што восем чалавек спрабавалі незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу праз раку Буг у зоне адказнасці памежнай заставы ў Доўгабродах.

Падляшскі аддзел памежнай варты паведаміў пра затрыманне ўкраінца, які падазраецца ў дапамозе ў незаконным перасячэнні мяжы. Мужчына, які кіраваў Volvo з варшаўскімі нумарамі, перавозіў двух камерунцаў.

Памежная служба паведамляе, што з пачатку 2024 года зафіксавана больш за 23,2 тысячы спроб незаконнага перасячэння мяжы.

З 13 чэрвеня — на 90 дзён — дзейнічае буферная зона з забаронай на знаходжанне на ўчастку мяжы з Беларуссю працягласцю каля 60 км. у Гайнаўскім павеце (Падляшскага ваяводства). На 40 кіламетровым участку нельга знаходзіцца ў паласе шырынёй 200 метраў ад лініі мяжы.

PAP/юл