Беларуская Служба

Сёння можна ўбачыць першы спектакль агляду, які рыхтуюць у тым ліку і беларускія тэатралы

10.09.2024 13:44
Праект Easter Stage (Усходняя сцэна) рэалізуецца ў рамках праграмы артыстычнай рэзідэнцыі UA-BY Інстытута тэатра імя Збігнева Рашэўскага.
Ілюстрацыйны здымакJonas Petrovas/shutterstock

Яны прыехалі ў Польшчу, уцякаючы ад вайны ці рэжыму. Тэатральныя творцы з Украіны і Беларусі пакажуць свае сцэнічныя праекты, рэалізаваныя ў рамках Праграмы артыстычных рэзідэнцый Інстытута тэатра ў Варшаве.

Сёння вечарам у 19.00 - першы адкрыты паказ агляду -«Усходняй сцэны». Гэта будзе спектакль «Z@klęcie»/«З@мова». Агулам гледачы ўбачаць пяць розных пастановак. Пра некаторыя з іх распавяла каардынатар праекту Лена Тваркоўска (Lena Tworkowska).

- «Замова» - гэта паняцце з вераванняў, звязанае з тоеснасцю. Гэта гіпнатычны спектакль, у якім шмат музыкі, спеваў. У сваю чаргу «10 гадзін у прамой лініі дадому» - гэта п'еса, у якой дзеўчыны, мігранткі расказваюць пра свой досвед, як быць мігрантам, а пры гэтым дзяўчынай і артысткай.

Большасць прадстаўленых пастановак ужо вядомыя польскаму гледачу. Іх прэм’еры адбыліся на сцэнах польскіх тэатраў і з’яўляюцца прыкладам паспяховага мастацкага супрацоўніцтва польскіх, украінскіх і беларускіх артыстаў, а таксама адкрытасці польскіх сцэн для мастацкіх моў усходніх суседзяў.

Праект Easter Stage (Усходняя сцэна) рэалізуецца ў рамках праграмы артыстычнай рэзідэнцыі UA-BY Інстытута тэатра імя Збігнева Рашэўскага. Праграма стартавала ў верасні 2021 года з думкаю пра прадстаўнікоў тэатральных прафесій Беларусі, якія пацярпелі ад наступстваў палітычных рэпрэсій. У 2022 годзе ў сувязі з узброеным уварваннем Расіі ва Украіну праект быў пашыраны на ўдзельнікаў з Украіны.

IAR/нг

Пакажуць сцэнічныя праекты, рэалізаваныя ў Польшчы артыстамі з Беларусі і Украіны

09.09.2024 17:02
Першы адкрыты паказ агляду «EASTERN STAGE» ўжо заўтра.