Сёння ў Малдову накіроўваецца міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Заўтра ў Кішынёве кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прыме ўдзел у «Платформе партнёрства Малдовы».
У Кішынёве Сікорскі таксама сустрэнецца з міністрам замежных спраў Германіі Аналенай Бербок і кіраўнікамі МЗС краін-удзельніц Веймарскага трохкутніка. Сустрэчы пройдуць з удзелам міністра замежных спраў Малдовы Міхая Папшоя і міністра замежных спраў Нідэрландаў Каспара Вельдкампа.
«Платформа партнёрства Малдовы» – гэта ініцыятыва Румыніі, Германіі і Францыі, створаная для палітычнай, фінансавай і матэрыяльнай падтрымкі Кішынёва.
Арганізатары паведамілі, што ў канферэнцыі возьме ўдзел больш за 55 міжнародных дэлегацый. Прэс-сакратар ураду Малдовы сказаў, што «гэта прадстаўнікі краін, якія бачаць Малдову еўрапейскай, сучаснай і бяспечнай».
вс