Беларуская Служба

Звыш 26 тысяч вайскоўцаў былі прыцягнутыя да барацьбы з паводкай у Польшчы

22.09.2024 16:27
Больш за ўсё да працы было прыцягнута вайскоўцаў аператыўных войск і салдат войск тэрытарыяльнай абароны.
     .
Салдаты ўдзельнічаюць у барацьбе з паводкай.Фота: PAP/Maciej Kulczyński

У ліквідацыі наступстваў паводкі ў Польшчы ўдзельнічае больш за 23 тысячы салдат. У рэзерве чакаюць тры тысячы вайскоўцаў.

Паводле слоў намесніка міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчыка (Cezary Tomczyk), больш за ўсё да працы было прыцягнута вайскоўцаў:

- аператыўных войск — амаль 14 тысяч;

- салдат войск тэрытарыяльнай абароны — больш за 8 тысяч.

У барацьбе з паводкай таксама ўдзельнічалі афіцэры вайсковай паліцыі і вайскоўцы камандавання Варшаўскага гарнізона і ваенных ВНУ.

Агулам у аперацыі ўдзельнічалі больш за 26 тысяч вайскоўцаў.

IAR/нг

У касцёлах і парафіях Польшчы сёння збіраюць грошы на дапамогу пацярпелым ад паводкі

22.09.2024 08:29
Сабраныя сродкі будуць перададзены пацярпелым ад стыхіі праз дабрачынную арганізацыю Caritas Polska.

Прэм'ер заклікае не адмяняць адпачынку, запланаванага ў раёнах, якія пацярпелі ад паводкі

22.09.2024 11:02
Адмененая бронь прыводзяць да фінансавых страт у рэгіёне, які змагаецца з паводкай.