Беларуская Служба

У горадзе, пацярпелым ад паводкі, працуе палявы шпіталь

23.09.2024 08:16
Раней мясцовы шпіталь быў разбураны вялікай вадой.
Здымак мае ілюстрацыйны характарfernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палявы шпіталь у горадзе Ныса ўжо прыняў больш за 200 пацыентаў, там працуюць мабільныя брыгады медыкаў, паведаміў віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Міністр паведаміў, што салдаты парадкуюць тэрыторыю пасля паводкі, расчышчаюць дарогі, развозяць ваду і ежу, а таксама працуюць у размеркавальных пунктах.

«Дэзінфекцыйныя брыгады гатовыя дапамагчы. У многіх месцах набярэжныя яшчэ ўмацоўваюцца, нашы верталёты патрулююць тэрыторыю. Заўтра мы пачынаем аперацыю «Фенікс» – аднаўленне разбураных рэгіёнаў», – напісаў у сацыяльных сетках Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Аперацыя «Фенікс» працягнецца да канца года. Аднак у кіраўніцтве Мінабароны заяўляюць, што пры неабходнасці вайскоўцы будуць аказваць дапамогу пацярпелым раёнам і даўжэй. Зараз ды барацьбы з наступствамі паводкі прыцягнутыя больш за 26 тысяч вайскоўцаў. У тым ліку звыш за 23,5 тысяч аказваюць дапамогу жыхарам затопленай тэрыторыі.

IAR/нг