У Польшчы ўступіў у сілу закон Аб барацьбе са злоўжываннямі ў галіне электроннай камунікацыі. У законе, у прыватнасці, гаворыцца аб барацьбе з тэлефонным спуфінгам.
Спуфінг - гэта калі асоба або праграма выдае сябе за іншую праз фальсіфікацыю даных і тым самым атрымлівае незаконную перавагу. Пра тэлефонны спуфінг можам гаварыць тады, калі нехта звоніць абаненту і выдае сябе за некага іншага з мэтай атрымання асабістай інфармацыі альбо здзяйснення злачынства. Так, злачынцы, выкарыстоўваючы спуфінг, тэлефанавалі грамадзянам ад імя банкаў, селебрыці да нават паліцыі з мэтай здзяйснення махінацый альбо крадзяжоў.
Згодна з новым законам, тэлекамунікацыйныя аператары будуць блакаваць тэлефанаванні ў выпадку, калі камп’ютарная праграма распазнае, што той, хто звоніць, скрывае свой сапраўдны нумар. Гаворыць Івона Прушыньска з CERT Polska – камп’ютарнай групы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў сеціве.
- Калі аператар будзе ведаць, што тэлефанаванне здзяйсняецца пры выкарыстанні спуфінгу, то ён будзе мець дзве магчымасці: альбо спыніць спалучэнне, у выніку чаго злачынцы ўжо на пачатку трацяць свае злачынныя прылады, альбо заблакаваць нумар.
У Польшчы за тэлефонны спуфінг Крымінальны кодэкс прадугледжвае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення свабоды.
вс