Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская 1-4 кастрычніка пры будзе з візітам у Варшаву, дзе возьме ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы і Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, паведамляе «Позірк» са спасылкай на прэс-службу палітык.
Год таму Святлана Ціханоўская таксама ўдзельнічала ў абодвух мерапрыемствах. Анансуецца, што 4 кастрычніка дэмлідарка выступіць як «госць вечара” на 30-м сходзе ўдзельнікаў варшаўскай «Школы лідараў».
Адзначаецца, што ў Варшаве ў беларускага палітыка запланаваны шэраг сустрэч з «міжнароднымі лідарамі», «польскімі кіраўнікамі і афіцыйнымі асобамі».
Акрамя Ціханоўскай, Беларусь на форуме прадставіць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
З інфармацыі на сайце Варшаўскага форуму па бяспецы вынікае, што сёлета ў ім возьме ўдзел 262 чалавекі. Сярод іх прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда.
У сваю чаргу Варшаўская канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — штогадовае мерапрыемства, прысвечанае пытанням правоў чалавека і асноўных свабод у рэгіёне. На канферэнцыі таксама абмяркоўваюцца актуальныя падзеі ў сферы бяспекі.
аз