Беларуская Служба

У верасні інфляцыя ў Польшчы паскорылася

30.09.2024 14:30
Выраслі цэны на энерганосьбіты і прадукты харчавання, а на паліва - знізіліся.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У верасні інфляцыя ў Польшчы паскорылася. У мінулым месяцы за тавары і паслугі прыйшлося заплаціць на 4,9 працэнта больш, чым летась. Пра гэта сведчыць папярэдняя ацэнка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Нагадваем, у жніўні інфляцыя склала 4,3 працэнта.

 У верасні за энерганосьбіты трэба было заплаціць на 11,4 працэнта, за харчаванне - на 4,7 працэнта больш. У сваю чаргу, паліва ў асабістым транспарце патаннела на 0,2 працэнта.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе поўныя звесткі аб інфляцыі ў верасні ў сярэдзіне бягучага месяца.

IAR/аз

Рухавіком польскай эканомікі застаецца спажыванне

24.09.2024 08:01
Эканамісты разлічваюць, што ў будучым годзе на рост ВУП паўплываюць таксама іншыя фактары.