Беларуская Служба

Цяжарныя ў Польшчы могуць зрабіць прышчэпку супраць коклюшу бясплатна 

15.10.2024 13:50
Вакцынацыя ад коклюша робіцца жанчынам ад 27 да 36 тыдня цяжарнасці.
Ілюстрацыя Shutterstock/Fotokon

З 15 кастрычніка цяжарныя жанчыны ў Польшчы могуць бясплатна зрабіць прышчэпку ад коклюшу. Такая вакцынацыя абараняе не толькі жанчыну, але і нованароджанага ад хваробы і шпіталізацыі ў першыя месяцы жыцця. Міністр аховы здароўя Польшчы Ізабэла Ляшчына заявіла, што дэфіцыту вакцын не будзе. 

«Жанчыны ў цяжарнасці могуць вакцынавацца ад коклюшу. Усе медустановы першага кантакту ўжо гатовыя для гэтага. Вакцын не забракне. Мы рэкамендуем вакцынацыю ад коклюшу, але канчатковае рашэння прымае жанчына », — пераконвала палітык. 

Вакцынацыя робіцца жанчынам ад 27 да 36 тыдня цяжарнасці. Дастаткова адной дозы, без дадатковых накіраванняў і даведак. Рашэнне аб магчымасці вакцынацыі прымае ўрач першаснай медыцынскай дапамогі.

Пры пагрозе заўчасных родаў жанчына зможа зрабіць прышчэпку пасля 20-га тыдня цяжарнасці, але гэта будзе вырашаць лекар, які вядзе цяжарнасць.

iar/эж