Урад Польшчы анансаваў абнаўленне міграцыйнай стратэгіі, а адным з элементаў стратэгіі павінна стаць часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак.
Права атрымаць прытулак не можна паставіць на паўзу, як гульню, — кажа канстытуцыйны юрыст Каміль Стэнпняк. Паводле яго, каб прыпыніць права на прытулак, неабходна выканаць канстытуцыйныя ўмовы:
«Ідзецца пра абвяшчэнне надзвычайнага стану ці ж гіпатэтычнае абмежавання артыкула канстытуцыі, у выпадку калі ўзнікае небяспека для насельніцтва, і гэта вынікае з закону. Падобнае абмежаванне права не можа парушаць сутнасці закону. А такое часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права якраз парушае сутнасць заканадаўства», — адзначае Каміль Стэнпняк.
У аўторак, 15 кастрычніка, урад разглядае анансаваны прэм'ер-міністрам дакумент «Комплексная ды адказная міграцыйная стратэгія Польшчы на 2025—2030 гады».
Мэтаю міграцыйнай стратэгіі Польшчы есць стварэнне празрыстых і бяспечных правілаў іміграцыі да Польшчы, — заяўляюць ва ўрадзе, адзначаючы, што Польшча за вельмі кароткі час змяніла свой статус з краіны эміграцыі на краіну іміграцыі.
iar/эж