У чацвер у раённым судзе ў Шчэціне пачаўся працэс над лекаркай-гінеколагам Марыяй Кубіс, якую абвінавачваюць у дапамозе ў перапыненні цяжарнасці. У студзені 2023 года ўзброеныя агенты Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро ўвайшлі ў яе асабісты кабінет.
«Лекарка не прызнае сябе вінаватай, таму што яна не здзяйсняла дзеянняў, у якіх яе абвінавачваюць», — сказаў агенцтву PAP адвакат доктаркі Рафал Гавэнцкі.
Ён дадаў, што ў чацвер гінеколаг дае паказанні. «Будуць таксама дапытаныя жанчыны, якія раней давалі паказанні», — сказаў прадстаўнік лекаркі. Гэта людзі, якім, паводле пракуратуры, гінеколаг дапамагла перапыніць цяжарнасць. «Лекарка не ўчыніла злачынства. Толькі апраўдальны прысуд нас задаволіць», — сказаў адвакат Гавэнцкі.
Адвакат паведаміў PAP, што яго кліентка дала згоду на публікацыю свайго поўнага імя.
Пратэст, арганізаваны фундацыяй Lambda Polska перад раённым судом у Шчэціне
У лютым абласная пракуратура ў Шчэціне выставіла абвінаваўчы акт супраць Марыі Кубіc. «Абвінаваўчае заключэнне ўключае шэсць дзеянняў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам. Прадметам кожнага з гэтых дзеянняў з'яўляецца дапамога ў перапыненні цяжарнасці з мэтай атрымання фінансавай выгады», - сказаў тады прэс-сакратар рэгіянальнай пракуратуры ў Шчэцін Марцін Лорэнц.
Ён дадаў, што гэтыя шэсць дзеянняў — гэта шэсць выпадкаў цяжарных жанчын, якія, як высветліла следства, не з'яўляліся ні ахвярамі злачынства, ні знаходзіліся ў асабліва цяжкім асабістым становішчы, ні было ўстаноўлена, што роды пагражаюць іх жыццю ці жыццю дзіцяці. Парокаў плоду не выяўлена.
Паводле следства, шчэцінская гінеколаг прадавала жанчынам абартыўныя сродкі, за што пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Жанчыны, якія іх набылі, не будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці.
Марыя Кубіс кіруе прыватным медыцынскім кабінетам у Шчэціне, працуе ў шпіталі ў Новагардзе, а таксама з'яўляецца загадчыцай гінекалагічнага аддзялення ў шпіталі ў памежным горадзе Прэнцлаў.
ав