Пра цяжкасці са зрокам кажа кожны чацвёрты чалавек ва ўзросце больш за пяцідзесят год, гэта вынікае з даследавання «Як бачаць палякі».
«Хваробы зроку моцна звязаныя з узростам, — кажа суаўтар даследавання доктар Філіп Раціборскі (Filip Raciborski) з Медыцынскага ўніверсітэту ў Варшаве. — Захворванні вачэй будуць станавіцца ўсё больш і больш распаўсюджанымі ў грамадстве. Наш зрок з-за старэння і хвароб ладу жыцця будзе ўсё больш і больш пагаршацца. Я заклікаю ўсіх выконваць меры прафілактыкі і перыядычна праходзіць абследаванне. Трэба правяраць, што адбываецца са зрокам і не ігнараваць першыя сімптомы».
У якасці прыкладу доктар Філіп Раціборскі прыводзіць узроставую малекулярную дэгенерацыю сятчаткі. Прагрэсаванне гэтага захворвання можа быць вельмі хуткім і на працягу некалькіх месяцаў прывесці да зніжэння і страты зроку.
Нацыянальны кансультант па афтальмалогіі прафесар Марэк Рэнкас (Marek Rękas) падкрэслівае, што пра зрок трэба клапаціцца змалку.
«На першым годзе жыцця неабходна выяўляць прыроджаныя захворванні, а прыкладна на трэцім годзе дзяцей трэба абследаваць, ці няма ў іх дэфектаў зроку. Тады мы можам больш шырока ўкараняць прафілактыку касавокасці, сур'ёзных дэфектаў зроку, і амбліопіі, якая прыводзіць да таго, што ў дарослым узросце мы не бачым на адно вока, і гэтага ўжо немагчыма адмяніць», — падкрэслівае эксперт.
Палякі ігнаруюць першыя сімптомы хваробаў вачэй і не звяртаюцца да спецыялістаў для праверкі. Многія захворванні выяўляюцца толькі падчас падбору акуляраў для чытання, прыкладна ва ўзросце 40-45 гадоў.
IAR/вх