Беларуская Служба

Польшча не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну, запэўніў прэм’ер Туск

12.12.2024 17:10
Кіраўнік польскага ўраду спыніў спекуляцыі на гэтую тэму пасля сустрэчы з прэзідэнтам Францыі ў Варшаве.
        -  .
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся ў Варшаве з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. PAP/Marcin Obara

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся ў Варшаве з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. Адной з галоўных тэм размовы была будучыня Украіны ў кантэксце зменаў улады ў ЗША. Эманюэль Макрон падкрэсліў неабходнасць супрацоўніцтва па справе Украіны з новаабраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам:

- Адміністрацыя Трампа выказала гатоўнасць змяніць ход гэтага канфлікту. Таму мы павінны цесна супрацоўнічаць з амерыканцамі і, вядома, з Украінай, каб знайсці магчымы шлях, які б улічваў інтарэсы Украіны, яе суверэнітэт, а таксама інтарэсы еўрапейцаў і іх бяспекі.



У сваю чаргу прэм'ер Дональд Туск падкрэсліў пасля сустрэчы з французскім прэзідэнтам, што Польшча пакуль не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну:

- Я хачу спыніць спекуляцыі на тэму прысутнасці войскаў адной ці другой краіны на тэрыторыі Украіны пасля заключэння магчымага перамір’я. Рашэнні датычныя Польшчы будуць прымацца выключна ў Варшаве. Пакуль мы падобных дзеянняў не плануем.

Прэм’ер падкрэсліў, што сярод краін Еўрасаюза на Польшчы ляжыць найбольшы цяжар, ​​звязаны з вайной ва Украіне. Адначасова польскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у ахове межаў з Беларуссю і Расіяй.

Пра сітуацыю ва Украіне Эманюэль Макрон размаўляў таксама з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

IAR/аз

Бяспека на ўсходзе Еўропы – прыярытэт старшынства Польшчы ў ЕС

10.12.2024 16:02
Сёння падчас пасяджэння ўрада Дональд Туск прадставіў прыярытэты польскага старшынства ў ЕС і анансаваў шэраг перамоваў па найбольш пільных справах.