87% палякаў заяўляюць, што сустрэнуць Новы год са сваімі блізкімі, пра гэта сведчаць вынікі даследавання: «Навагоднія планы палякаў», праведзенага BIG InfoMonitor.
Як паведаміла Дыяна Баравецка(Diana Borowiecka) з прэс-службы кампаніі, большасць палякаў аддаюць перавагу сціпламу святкаванню, удалечыні ад пышных навагодніх баляў і гучных мерапрыемстваў на свежым паветры.
- Ажно 66 працэнтаў апытаных вырашылі сустрэць Новы год у адзіноце або з членамі бліжэйшай сям'і. Яшчэ 21 працэнт плануюць святкаваць Новы год з сям'ёй ці сябрамі або запрасіць іх да сябе. Гэтыя вынікі падкрэсліваюць, што святкаванне дома стала для палякаў стандартам, асабліва ва ўмовах эканамічнай нявызначанасці.
На падрыхтоўку навагодняй ночы палякі плануюць выдаткаваць у сярэднім 268 злотых (амаль 63 еўра).
Чатыры працэнты апытаных плануюць удзельнічаць у рознага віду арганізаваных імпрэзах: у рэстаране, установе культуры ці канцэрце пад адкрытым небам. Столькі ж сустрэнуць Новы год па-за месцам пражывання. Гэта сведчыць аб тым, што мала хто выбірае даражэйшыя формы святкавання.
Дыяна Баравецка лічыць, што гэта можа быць, як вынік фінансавых абмежаванняў, так і змены спосабаў баўлення вольнага часу.
Кожны пяты рэспандэнт не плануе ніякіх дадатковых выдаткаў у сувязі са святкаваннем Новага года.
IAR/аз