У сувязі з апошнім забойствам, учыненым учора, арыштаваныя два чалавекі - паляк і ўкраінец.
Учора ў варшаўскім раёне Урсынаў была забітая 73-гадовая жанчына. Зламыснікі звязалі і задушылі кабету. Раней прымусілі яе патэлефанаваць на гарачую лінію банка і змяніць ліміт выплаты грошай. Злачынцы хацелі зняць з рахунку жанчыны буйную суму грошай. Забойцы збеглі з кватэры, калі ў будынку з'явілася паліцыя.
З сярэдзіны лютага і ў іншых раёнах Варшавы паліцыя знайшла целы гэтак жа забітых пажылых жанчын. У кожным выпадку ахвярамі былі пажылыя адзінокія кабеты. Пенсіянерак зламыснікі задушылі, а іх кватэры абрабавалі.
IAR/яс