Беларуская Служба

Порнасайты павінны будуць правяраць узрост карыстальнікаў, дэкларатыўны падыход не прымаецца

27.02.2025 15:16
Біяметрычныя метады або дэкларацыя карыстальнікаў не будуць выкарыстоўвацца для праверкі ўзросту на сайтах, якія прапануюць доступ да парнаграфічнага кантэнту.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Gladskikh Tatiana

Гэта вынікае з законапраекта аб абароне непаўналетніх ад доступу да шкоднага кантэнту ў інтэрнэце. Правілы, якія абараняюць дзяцей, падрыхтавала Міністэрства лічбавізацыі, піша Dziennik Gazeta Prawna.

Пастаўшчыкі парнаграфічнага кантэнту павінны будуць стварыць рэальны і эфектыўны механізм праверкі ўзросту. Калі яны гэтага не зробяць, іх сайты будуць унесены ў спецыяльны рэестр і заблакіраваны, як блакуюцца сайты, якія прапануюць нелегальныя азартныя гульні.   

На думку аўтараў праекта, укаранёныя рашэнні будуць спрыяць эфектыўнаму кантролю за кантэнтам, да якога дзеці не павінны мець доступу, і дапамогуць прадухіліць, у прыватнасці, выпадковы першы кантакт з парнаграфічным кантэнтам.  Гэта магчыма толькі шляхам увядзення прававых нормаў, якія павялічаць адказнасць пастаўшчыкоў паслуг, мяркуюць аўтары законапраекту.

Як будуць правяраць рэальны ўзрост інтэрнэт-карыстальнікаў? У свеце для праверкі ўзросту карыстальніка прымяняюцца механізмы, звязаныя з верыфікацыяй праз электронны банкінг, крэдытныя карты, кашалькі лічбавай ідэнтыфікацыі.

Пастаўшчык электронных паслуг вырашае, які метад праверкі ўзросту будзе выкарыстоўвацца ў тым ці іншым выпадку. Важны не сам тып метаду, а яго эфектыўнасць і надзейнасць, мяркуюць аўтары законапраекту.

вх