Беларуская Служба

Менш тураў і больш вучняў, якія адпачываюць адначасова. Мінадукацыі ўводзіць новыя правілы па арганізацыі зімовых канікул

03.03.2025 11:02
У наступным годзе першымі будуць адпачываць вучні з Мазавецкага, Паморскага, Падляшскага, Свентакшыскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

У будучым годзе зімовыя канікулы ў Польшчы будуць праходзіць паводле іншых, чым да гэтай пары прынцыпаў.  З 2026 года Мінадукацыі ўносіць змены ў іх арганізацыю. Вучні надалей будуць адпачываць два тыдні, але ў трох, а не ў чатырох турах, як да гэтай пары. То бок, усе ваяводствы будуць падзелены на тры, а не чатыры групы. Калі канікулы завершацца ў адной групе, то тады пачнуцца ў другой.

Агулам перыяд зімовых канікулаў будзе працягвацца па ўсёй краіне шэсць тыдняў, паясняе прэс-сакратар Міністэрства нацыянальнай адукацыі Пётр Атрэмбскі(Piotr Otrębski):

- Істотная розніца ў тым, што цяпер гэтыя раўнды перакрываюцца ў часе, з наступнага года яны не будуць ужо перакрывацца. Калі адна група закончыць канікулы, то другая іх пачне.

У наступным годзе зімовыя канікулы пачнуцца 19 студзеня. Першымі будуць адпачываць вучні з Мазавецкага, Паморскага, Падляшскага, Свентакшыскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў.

IAR/аз

Зімовы сезон не стаў рэкордным для турыстычнай галіны ў Польшчы

02.03.2025 16:14
Як тлумачаць спецыялісты, галіна перажывае складаныя часы, і гэта звязана з адсутнасцю снегу.