Беларуская Служба

85 гадоў таму Іосіф Сталін падпісаў указ аб масавым забойстве польскіх афіцэраў

05.03.2025 14:03
Прапанову аб фізічнай расправе над палякамі вылучыў наркам унутраных спраў Лаўрэнцій Берыя.
     57-  ,     1943 .
Парэшткі маёра Адама Сольскага з 57-га пяхотнага палка, знойдзеныя ў Катыні ў 1943 годзе.Commons.wikimedia.org/Domena publiczna

Роўна 85 гадоў таму, 5 сакавіка 1940 года, у Крамлі было прынята так званае катынскае рашэнне аб фізічнай ліквідацыі польскіх афіцэраў, якія трапілі ў савецкі палон, наступствам якога стала забойства супрацоўнікамі НКУС СССР амаль 22 тыс. польскіх афіцэраў, паліцыянтаў, памежнікаў, турэмных службоўцаў, леснікоў, а таксама рэзервістаў польскай арміі. Масавыя  растрэлы праводзіліся ў Катыні, Старабельску, Асташкаве, Быкоўне і беларускіх Курапатах.

Завізіраваная чальцамі Палітбюро пастанова аб масавым забойстве польскіх афіцэраў Завізіраваная чальцамі Палітбюро пастанова аб масавым забойстве польскіх афіцэраў

Прапанову аб фізічнай расправе над палякамі вылучыў наркам унутраных спраў Лаўрэнцій Берыя. У выніку гэту прапанову аднагалосна падтрымалі ўсё Палітбюро ЦК ВКП(б). 

Масавыя пахаванні забітых палякаў пасля ўварвання ў СССР у 1941 годзе выкрылі гітлераўцы. Савецкія ўлады тады ўсё адмаўлялі, абвінавачваючы ў масавым забойстве нямецкіх акупантаў.

IAR/PAP/ez