Няроўнасць паміж жанчынамі і мужчынамі старэйшага ўзросту захоўваецца на працягу ўсяго перыяду прафесійнай працы - заявіла дырэктар Інстытута працоўных і сацыяльных правоў, прафесар Агнешка Сова-Кофта падчас дэбатаў аб няроўнасці.
Дырэктар інстытута лічыць галоўнай несправядлівасцю так званую розніцу ў аплаце працы. Яна падкрэсліла, што гэта мае сур’ёзныя наступствы, бо прыводзіць, у тым ліку, да зніжэння пенсіяў для жанчын сталага ўзросту:
- Гэта вынікае, па-першае, з таго, што жанчыны часцей займаюць ніжэйшыя пасады. Нават, калі яны займаюць тую ж пасаду, то іх заробкі меншыя. Гэта справа і стаўлення грамадства, перспектывы працаўладкавання, таго, як працадаўцы бачаць жанчыну на рынку працы.
Намеснік упаўнаважанага па правах чалавека Адам Кшывонь лічыць, што працадаўцы або іншыя суб'екты сацыяльнай сферы павінны выкарыстоўваць інструменты падтрымкі для актывізацыі жанчын старэйшага ўзросту на рынку працы. Сярод іншых ён адзначыў укараненне гібкіх формаў занятасці і ўзмацненне ўвагі да адукацыі пажылых людзей.
ав