Беларуская Служба

У ВПС Польшчы жанчына ўпершыню стала пілотам знішчальніка F-16 (ФОТА/ВІДЭА)

19.04.2025 18:41
Пілотам знішчальніка МіГ-29 і вучэбна-баявога самалёта FA-50 з’яўляецца таксама маёр Уршуля Бжэзіньска-Галоўня, жонка старшыні Сейму Польшчы Шымана Галоўні. 
F-16
F-16Shutterstock.com/Albert Beukhof

У Ваенна-паветраных сілах Польшчы жанчына-афіцэр упершыню стала пілотам знішчальніка F-16. Нядаўна яна закончыла падрыхтоўку ў ЗША, паведаміў у сацыяльных сетках віцэ-прэм’ер, міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Ён не назваў прозвішча жанчыны-афіцэра. 

Яна нясе службу ў 32-й базе тактычнай авіяцыі ў цэнтральнай Польшчы. 

Касіняк-Камыш напісаў, што чарговая спадарыня афіцэр праходзіць падрыхтоўку на F-16 у 31-й базе тактычнай авіяцыі ў заходняй Польшчы. 

У Польшчы – некалькі жанчын-пілотаў, якія лётаюць на баявых самалётах. Першым пілотам знішчальніка МіГ-29 сярод жанчын стала ў 2012 годзе капітан Катажына Томяк-Семяневіч. 

Пілотам знішчальніка МіГ-29 і вучэбна-баявога самалёта FA-50 з’яўляецца таксама маёр Уршуля Бжэзіньска-Галоўня, жонка старшыні Сейму Польшчы Шымана Галоўні. 

У ВПС Польшчы жанчыны-афіцэры таксама пілатуюць вайскова-транспартныя самалёты і верталёты, у тым ліку баявыя. 

Каля 10% курсантаў Вайскова-паветранай акадэміі ВПС Польшчы – гэта жанчыны. 

У 2016 годзе ўпершыню ў гісторыі жанчына стала камандзірам карабля ВМС Польшчы. Капітан-лейтэнант Катажына Мазурэк пачала камандаваць дэсантным караблём і мінным загараджальнікам ORP Lublin.

вс