Беларуская Служба

Падчас Велікодных святаў вырасла колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

22.04.2025 11:01
Памежная служба Польшчы паведамляе таксама пра агрэсіўныя паводзіны з боку замежнікаў.
-
Польска-беларуская мяжаstrazgraniczna.pl

За апошнія чатыры дні, з пятніцы па панядзелак, Памежная служба Польшчы зафіксавала больш за 250 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі. Усе яны былі спыненыя, паведамілі памежнікі.


Двое чалавек былі затрыманыя за садзейнічанне незаконнаму перасячэнню мяжы.



Падчас спробаў нелегальна перасячэння мяжу з Беларусі ў Польшчу замежнікі кідалі камяні ў польскіх функцыянераў.

IAR/SG/аз

Рост міграцыйнага ціску на мяжы з Беларуссю - таксама сезонная з’ява, лічыць кіраўнік польскага МУС

19.03.2025 15:11
18 сакавіка на мяжы з Беларуссю зафіксавана больш за 80 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, паведаміла Памежная служба.