Беларуская Служба

Сёння завяршаецца праграма «Прафілактыка 40+», але з траўня ўлады стартуюць з новым, больш прывабным праектам

30.04.2025 09:01
Цягам чатырох гадоў праграмай «Прафілактыка 40+», скарысталіся амаль пяць мільёнаў палякаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы завяршаецца праграма «Прафілактыка 40+», у рамках якой палякі маглі зрабіць  бясплатны медыцынскі агляд. Сёння апошні дзень, каб запоўніць адпаведную заяву і атрымаць накіраванне на асноўныя дыягнастычныя аналізы, якія трэба зрабіць цягам бліжэйшага месяца.



Аднак, калі нехта не паспеў скарыстаўся праграмай «Прафілактыка 40+», то павінен пачакаць, бо ў траўні стартуе новая праграма «Маё здароўе», якая прапануе шырэйшы пакет дыягнастычных аналізаў для новых узроставых груп, кажа Павел Флёрэк(Paweł Florek) з Нацыянальнага фонду здароўя:

- Мы заахвочваем скарыстацца новымі, шырэйшымі магчымасцямі, тым больш, што праграма «Маё здароўе» адрасаваная таксама маладзейшым групам пацыентаў. Праграмай змогуць скарыстацца асобы, якім споўнілася 20 гадоў.

Калі нехта сёння скарыстаецца праграмай «Прафілактыка 40+», то новай праграмай «Маё здароўе» зможа скарыстацца толькі праз год, таму варта стрымацца.



Праграма «Прафілактыка 40+» была ўведзена Міністэрствам аховы здароўя Польшчы ў ліпені 2021 года. Цягам чатырох гадоў ёй скарысталіся амаль пяць мільёнаў чалавек, або амаль кожны чацвёрты, хто меў на гэта права.

Частка пацыентаў праводзіла бясплатныя дыягнастычныя аналізы некалькі разоў.

IAR/аз