Беларуская Служба

Кандыдат у прэзідэнты чарговы раз шакуе грамадскую думку ў Польшчы

01.05.2025 12:00
Паліцыя расследуе чарговы інцыдэнт з удзелам кандыдата ў прэзідэнты Гжэгажа Браўна, які ўчора адбыўся на мітынгу ў горадзе Бяла Падляска.
Гжэгаж БраўнPAP/Rafał Guz

Функцыянеры паліцыі з горада Бяла Падляска(Biała Podlaska) на ўсходзе Польшчы праводзяць мерапрыемствы па справе ўчарашняга інцыдэнту на мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Гжэгажа Браўна ў згаданым горадзе.

Адзін з удзельнікаў мітынгу, па ініцыятыве еўрадэпутата і кандыдата ў прэзідэнты, падняўся па лесвіцы і зняў украінскі сцяг з гарадской ратушы. Нагадваем, украінскі сцяг лунаў на балконе гарадской ратушы ў горадзе Бяла Падпаска з лютага 2022 года ў знак падтрымкі Украіны.



Паліцыянты ўстанавілі асобу мужчыны. Таксама падрабязна аналізуюцца запісы інцыдэнту. Сабраныя матэрыялы будуць перададзеныя ў пракуратуру. Паліцыя заявіла, што ў дачыненні да вінаватых будуць прадпрынятыя прававыя меры.



Гэта не першы апошнім часам скандал з удзелам еўрадэпутата і неадназначнага кандыдата ў прэзідэнты Польшчы Гжэгажа Браўна. Як стала вядома ўчора, Акруговая пракуратура Варшава-Прага распачала расследаванне публічнай абразы габрэяў падчас прэзідэнцкіх дэбатаў, арганізаваных рэдакцыяй штодзёнкі Super Express. Гаворка ідзе, між іншым, пра публічнае падбухторванне да нянавісці.

У сваю чаргу ў сярэдзіне красавіка Гжэгаж Браўн уварваўся ў шпіталь у Алесніцы ў Ніжнесілезскім ваяводстве, дзе не дазваляў пакінуць кабінет лекарцы-гінеколагу, якая раней зрабіла аборт.

У сваю чаргу ў снежні 2023 года Гжэгаж Браўн, пры дапамозе вогнетушыцеля патушыў менору, пастаўленую ў будынку Сейма з нагоды габрэйскага свята Ханука.

Нагадваем, ультраправая партыя «Канфедэрацыя» выключыла Гжэгажа Браўна са спісу сябраў пасля таго, як палітык вырашыў балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, нягледзячы на ​​тое, што ў партыі ўжо быў свой афіцыйны кандыдат - Славамір Ментцэн.

IAR/аз

Антысеміцкія і прарасійскія лозунгі кандыдатаў у прэзідэнты выклікалі ў Польшчы дыскусіі аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс

30.04.2025 13:02
100 тысяч подпісаў за кандыдата - мала. Трэба ў разы больш, лічаць эксперты ў Польшчы.