«Атлусценне — гэта хранічнае захворванне, якое з'яўляецца не вынікам недахопу сілы волі, а часта розных нейрагарманальных парушэнняў», — кажа прафесар Марыюш Вылежал, прэзідэнт Польскага таварыства лячэння атлусцення. «У некаторых пацыентаў можа назірацца недахоп постпрандыяльнай сакрэцыі гармона GLP1, які дае пачуццё сытасці пасля ежы. Без гэтага гармона пацыент пастаянна адчувае голад», — тлумачыць прафесар.
Акцёр Бартламей Навасельскі пакутуе ад атлусцення і, як ён кажа, часта сутыкаецца са стыгматызацыяй і нянавісцю з-за сваёй вагі. Ён часта чуе каментарыі накшталт: «ён есць, як тоўстая свіння, кажа пра пахуданне, але сам тоўсты». «Гэтыя негатыўныя эмоцыі ў асноўным вынікаюць з няведання таго, што атлусценне — гэта хвароба», — дадае акцёр.
У Польшчы 9 мільёнаў чалавек маюць залішнюю вагу. Сёння Еўрапейскі дзень інфармавання па праблемы атлусцення.
ІАR/вх