Войска Польскае атрымала два разведвальныя дроны Wizjer. Агулам армія заказала ў вытворцы 25 БЛА.
Wizjer – цалкам польская распрацоўка. Вага дрона – 13 кг, размах крылаў – 3 м. Паветраны апарат можа перамяшчацца з хуткасцю 120 км/г на вышыні 4 тыс. метраў. Час працы БЛА – больш за тры гадзіны.
Wizjer аснаджаны оптаэлектронным прыборам сачэння, які працуе ў кожных атмасферных умовах і час сутак: ноччу, у тумане, у дождж і г.д. Дрон можа сачыць за перамяшчэннем войскаў, лакалізаваць месцы дыслакацыі непрыяцеля, весці фота- і відэаздымку. Радыус дзеяння БЛА – 30 км. Пры гэтым на дроне ўстаноўлены малашумны рухавік, які мінімізуе выкрыццё апарата.
Wizjer вырабляе Вайсковы авіяцыйны завод №2 у горадзе Быдгашч (паўночная частка Польшчы). Удзел у распрацоўцы прымалі спецыялісты Вайсковага авіяцыйнага завода №1 у горадзе Дэмблін (усходняя Польшча) і інжынеры Тэхнічнага інстытуту Ваенна-паветраных сіл Польшчы.
Вытворца інфармуе, што Wizjer можа выкарыстоўвацца не толькі войскам, але і сілавымі структурамі альбо грамадзянскімі службамі, напрыклад, пры лакалізацыі пажараў.
вс