- Мы не можам чакаць, што да ўлады ў Польшчы прыйдзе палітык, які меў бы больш шырокае палітычнае бачанне, якое дазволіла б яму зразумець неабходнасць думаць пра нармалізацыю адносін з суседзямі, у першую чаргу з Расійскай Федэрацыяй, - так прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Ён назваў перамогу Караля Наўроцкага «ўнутранай справай Польшчы».
Нядзельныя выбары ў Польшчы таксама пракаментаваў намеснік старшыні Савета Федэрацыі Расіі Канстанцін Касачоў. На яго думку, перамога Наўроцкага «натхніць правых, кансерватараў і нацыяналістаў».
- Перамога Наўроцкага натхніць правых, кансерватараў і нацыяналістаў у іншых краінах, якія таксама маюць падтрымку рэспубліканскай каманды ў Вашынгтоне. Калі казаць пра Еўропу ў цэлым, то выбары ў Польшчы сталі ўдарам па (усё больш бязлітасных) намаганнях Бруселя і ўсёй калектыўнай ліберальнай партыі ЕС не дапусціць прыходу кансерватараў да ўлады, — напісаў Касачоў у Тэлеграме. - Тое, што адбылося ў Румыніі, не адбылося ў Польшчы: замест новага ліберальнага бастыёна на Усходзе мы атрымалі падзеленую дзяржаву з прэзідэнтам-еўраскептыкам. Так, у яго абмежаваныя рэсурсы ўлады, але ён мае права вета на законы, — ацаніў расійскі палітык.
У другім туры нядзельных прэзідэнцкіх выбараў Караль Наўроцкі, якога падтрымлівае «Права і справядлівасць», набраў 50,89% галасоў. Кандыдат ад «Грамадзянскай платформы» Рафал Тшаскоўскі набраў 49,11% галасоў.
Polsatnews.pl/ав