Гжэгаж Калодка лічыць, што ўрад павінен падрыхтаваць больш законапраектаў, якія ў выніку апынуцца на стале прэзідэнта. Былы міністр фінансаў пракаментаваў магчымае супрацоўніцтва паміж урадам і будучым прэзідэнтам Каралем Наўроцкім у эфіры «Радыё Тройка».
Гжэгаж Калодка адзначыў, што прэзідэнт Анджэй Дуда пакуль нячаста накладаў вета на ўрадавыя прапановы.
— Добра было б, каб урад паказаў, што мае канкрэтныя прапановы. Апошнія паўтары гады мы чулі, што некаторыя рэформы ўрад не можа рэалізаваць, бо прэзідэнт накладзе вета. Аднак вета з боку прэзідэнта Дуды так часта не было. Насамрэч не было прапановы змен ад ураду.
Гжэгаж Калодка дадаў, што ёсць сферы, у якіх урад і будучы прэзідэнт могуць супрацоўнічаць. Ён адзначыў, што такой сферай з'яўляецца абарона.
ПР/юл