Беларуская Служба

Італія аказалася самай папулярнай краінай сярод палякаў для кароткіх вакацыяў за мяжой

20.06.2025 12:38
Сёлета ў чэрвені польскія турысты таксама выбіраюць Грэцыю, Іспанію, Мальту, Кіпр, Турцыю і Венгрыю.
,
Грэцыя, МонемвазіяБеларуская служба Польскага радыё/Яланта Смялоўская

Амаль кожны другі паляк, які вырашыў з'ездзіць за мяжу на доўгія выходныя (то бок ад чацвярга (свята Божае цела) да нядзелі), выбраў Італію – вынікае з аналізу інтэрнэт-турыстычнага агенцтва ESky.pl. Узяўшы адзін дзень адпачынку на працы, атрымаецца 4 свабодныя дні. Дадзеныя сведчаць, што жыхары Польшчу ўсё часцей могуць дазволіць паездкі за мяжу.

У чэрвені самыя папулярныя напрамкі паездак пасля Італіі - Іспанія і Грэцыя.

«Гэта месцы з гарантыяй добрага надвор'я, вядомай і папулярнай кухняй. Гэтыя краіны таксама прыцягваюць людзей прывабным коштам», лічыць эксперт ESky.pl Эўгеніюш Трасун (Eugeniusz Triasun).

— Італія, безумоўна, самая выгадная для хатняга бюджэту. Напрыклад, у Местрэ каля Венецыі або Рыміні на Адрыятычным моры можна затрымацца на 3-4 ночы за кошт ад 730 злотых (180 еўра) на чалавека.

Сёлета сярод польскіх турыстаў у чэрвені таксама папулярныя Мальта, Кіпр, Турцыя і Венгрыя.

IAR/яс