У цэнтры Варшавы адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу і Марфе Рабковай.
Інсталяцыя створаная ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Варшава стала восьмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя была ўжо паказаная ў Бруселі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Упершыню на інсталяцыі адсутнічае партрэт былога палітзняволенага Андрэя Чапюка – 18 красавіка ён выйшаў на свабоду.
Паказ у Польшчы адбываецца дзякуючы супрацы кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі #FreeViasna і Amnesty International Poland.
вс