У Польшчы ў бліжэйшыя дні чакаецца па-сапраўднаму летняе надвор’е. Збіраючыся на прыроду на шашлык, варта памятаць пра тое, дзе можна разводзіць агонь, папярэджваюць пажарнікі. Да 5 тыс. злотых (1 тыс. 170 еўра) – гэта максімальны штраф, які прадугледжаны за распальванне вогнішча ў забароненым месцы.
У Польшчы забараняецца разводзіць агонь у лесе і за 100 метраў ад яго мяжы, за выключэннем адведзеных для гэтага месцаў, гаворыць прадстаўнік Лодзінскага ўпраўлення Дзяржаўнай пажарнай службы, брыгадзір (падпалкоўнік) Енджэй Паўляк.
- Разводзіць агонь у лясах можна толькі ў вызначаных месцах, пры ўмове, што адсутнічае забарона на наведванне лясоў. У нас у Лодзі таксама існуюць гарадскія паркі з вызначанымі месцамі, дзе можна разводзіць агонь.
Прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы» паведаміла, што з пачатку года ў Польшчы ўспыхнула амаль 1 тыс. 800 лясных пажараў – гэта ў чатыры разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Больш за 90% пажараў у лясах узнікаюць па віне чалавека.
вс