Беларуская Служба

«Ты патрэбны вольнаму свету, Сяргей. Я рады за цябе, Святлана» – Радаслаў Сікорскі прывітаў Ціханоўскага на свабодзе

21.06.2025 18:52
Кіраўнік МЗС Польшчы падзякаваў генералу Кіту Келагу за вызваленне 14 беларускіх палітвязняў.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СікорскіКрыніца: x.com/MSZ

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская падзякавала міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму за падтрымку.

«Дзякуй ад усяго сэрца, міністр Сікорскі. Я ведаю, колькі сем'яў яшчэ чакаюць сустрэчы са сваімі блізкімі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі за тое, што сказалі праўду. Ваша падтрымка дае нам сілы. Мы будзем працягваць – разам – пакуль усе не апынуцца на волі», – напісала Святлана Ціханоўская на партале X.

У сваю чаргу Радаслаў Сікорскі напісаў, што Польшча працягне намаганні па вызваленні Анджэя Пачобута.

Раней кіраўнік МЗС Польшчы падзякаваў генералу Кіту Келагу за вызваленне 14 беларускіх палітвязняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.

«Ты патрэбны вольнаму свету, Сяргей. Я рады за цябе, Святлана, і ўсю тваю сям’ю. Тое, што я зноў бачу вас разам, паказвае, чаму гады змагання за свабоду маюць значэнне», – напісаў Сікорскі.

вс