Беларуская Служба

Польскія палітыкі пытаюць, чаму сярод вызваленых у Беларусі вязняў няма Анджэя Пачобута

22.06.2025 09:35
Змаганне за Пачобута працягваецца ўжо некалькі гадоў. Яго ўскладняе адсутнасць у дзеяча польскага грамадзянства. 
Анджэй Пачобутtwitter.com/Latushka

Польскія палітыкі і журналісты адзначаюць, што сярод вызваленых учора ў Беларусі палітычных вязняў – трое грамадзян Польшчы, але, на жаль, няма Анджэя Пачобута. Актывіст Саюза палякаў Беларусі, за вызваленне якога шмат гадоў змагаецца польская дыпламатыя, застаецца ў беларускай турме. Неабходна далей весці паслядоўную палітыку ў адносінах Беларусі, - мяркуе Роберт Тышкевіч, дарадчык маршала Сенату па справах палякаў за мяжой.

— Трэба цвёрда і паслядоўна паўтараць беларускаму боку, што якая-небудзь нармалізацыя адносін паміж нашымі краінамі будзе магчымая толькі тады, калі Анджэй Пачобут будзе вызвалены. Верагодна, гэтая дамова з амерыканцам з’яўляецца сігналам, што Лукашэнка разумее – у яго цяпер апошні шанец, каб дамовіцца з Захадам. Магчыма, яго таксама непакоіць стаўленне Расіі, якая цалкам падпарадкоўвае сабе беларускую дзяржаву.

МЗС Польшчы падкрэсліла, што польскі бок неаднаразова звяртаўся з просьбамі аб вызваленні сваіх грамадзян. Змаганне за Пачобута працягваецца ўжо некалькі гадоў. Яго ўскладняе адсутнасць у дзеяча польскага грамадзянства.  

IAR/нг

Лукашэнка – Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам

21.06.2025 13:40
У парадку дня перамоваў Лукашэнкі і Келага былі міжнародная праблематыка і сітуацыя ў свеце ў цэлым, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амерыканскія адносіны.

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на свабоду (ФОТА/ВІДЭА)

21.06.2025 16:37
Агулам вызвалена 14 палітвязняў.

Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя пяць гадоў – Святлана Ціханоўская пра вызваленне мужа Сяргея

21.06.2025 17:53
Акрамя Сяргея Ціханоўскага, вызваленыя яшчэ 13 палітвязняў.