Польшча рыхтуе план эвакуацыі найважнейшых твораў мастацтва на выпадак расійскага нападу. Пра гэта паведаміла міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Ганна Урублеўская ў інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times.
Кіраўнік ведамства зазначыла, што «план часткова заснаваны на вопыце, атрыманым падчас дапамогі Украіне ў эвакуацыі яе твораў мастацтва пасля пачатку расійскага ўварвання».
Ганна Урублеўская паведаміла, што вядуцца перамовы з уладамі іншых краін, якія маглі б прыняць эвакуяваныя творы мастацтва з каля 160 польскіх устаноў культуры. Акрамя карцін і скульптур, планы таксама ўключаюць рэдкія кнігі і музычныя інструменты.
Праектам Мінкульта кіруе былы намеснік начальніка Службы ваеннай контрразведкі палкоўнік Мацей Матысяк. Ён узначальвае нядаўна створаны ў Міністэрстве культуры дэпартамент бяспекі і антыкрызіснага кіравання.
вс