Беларуская Служба

Вайна на Блізкім Усходзе: польская авіякампанія LOT працягвае палёты ў Эр-Рыяд

23.06.2025 16:44
Эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе можа прывесці да росту цэн на нафту, а ў выніку – да падаражання авіябілетаў - эксперт.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская авіякампанія LOT прыпыніла рэйсы ў Ізраіль з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе. Быў таксама адменены адзін рэйс у Эр-Рыяд, але гэта – адзінкавы выпадак, гаворыць эксперт авіяпарталу Rynek Lotniczy Лукаш Маліноўскі.

- Гэты маршрут бяспечны, нашы самалёты лётаюць у Саудаўскую Аравію над Егіптам. Іншыя авіякампаніі таксама не адмянілі рэйсаў у гэтую краіну. Здаралася, што некаторыя авіялініі адмянілі рэйсы ў дзяржавы рэгіёну, напрыклад, у Бахрэйн, але хутка вярнуліся да графіку палётаў.

Эксперт таксама сказаў, што эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе можа прывесці да росту цэн на нафту, а ў выніку – да падаражання авіябілетаў.

вс