Беларуская Служба

Павал Латушка стаў ахвярай правакацыі ў Варшаўскім універсітэце

02.07.2025 16:00
2 ліпеня падчас святкавання 35-годдзя Цэнтру адбыўся інцыдэнт, калі мужчына кінуўся на Паўла Латушку.
21-    (WEEC),     (SEW UW)
21-ая Варшаўская усходнееўрапейская канферэнцыя (WEEC), арганізаванай Цэнтрам Усходняй Еўропы (SEW UW) пры Варшаўскім універсітэцеWarsaw East European Conference/Facebook

 «Здраднік! Хацеў спаліць апазіцыянераў!» - выгукнуў нападнік і кінуў сметніцу ў беларускага палітыка. Напад адбыўся перад тым, як палітык мусіў выходзіць да трыбуны з прывітальнай прамовай.

Беларускае выданне Reform.news высветліла, што нападнік – 33 гадовы беларус Яўген Казанцаў, які прыехаў па праграме маладых навукоўцаў вучыцца ў Цэнтр Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej). Свой учынак мужчына патлумачыў тым, што ў яго скончылася віза, ён не змог абараніць навуковую працу, і разлічваў, што напад на Латушку дазволіць яму свабодна вярнуцца Беларусь, дзе пануе рэжым Лукашэнкі.

На думку прысутнай падчас урачыстасці дырэктаркі Праграмы замежнага вяшчання Польскага радыё Наталлі Брыжка-Запур, выклікае занепакаенне, што  Цэнтр Усходняй Еўропы стаў у чарговы раз ахвярай правакацыі.

— Гэта сарвала ўрачыстасці, прысвечаныя гадавіне Цэнтру Усходняй Еўропы. Мы ведаем, што нядаўна меў месца напад на дырэктара Цэнтру (на Яна Малліцкага - рэд.). Верагодна, сённяшні інцыдэнт быў, каб выклікаць нейкі хаос. Мне здаецца, што пасля трагічных падзей ва ўніверсітэце, калі нядаўна быў забіты іншым нападнікам адзін з супрацоўнікаў універсітэта, я, насамрэч, крыху здзіўлена тым, што на мерапрыемстве, дзе сабраліся важныя асобы, якія займаюцца Усходняй Еўропай, і амбасадары была такая слабая ахова.

Па інфармацыі супрацоўнікаў Цэнтру Усходняй Еўропы, нападніка затрымала паліцыя.

Са свайго боку Павал Латушка паведаміў, што гэта не першая пагроза ў яго адрас. «У апошнія дні я атрымаў некалькі пагроз жыццю і здароўю, выкраданні і забойствы, у тым ліку апошняе сёння раніцай», гаворыцца ў допісе палітыка на платформе Х.

ПР/юл