Беларуская Служба

Цэнтральнае бюро расследаванняў паліцыі затрымала грамадзяніна Беларусі

10.07.2025 08:48
Беларус Павел А.быў затрыманы на аснове Еўрапейскага ордэра на арышт, які выдалі нямецкія праваахоўныя органы.
   ()
Цэнтральнае бюро расследаванняў (ЦБС) затрымала грамадзяніна Беларусі крыніца: https://www.facebook.com/CBSPolicji/videos/765205199264127/

Цэнтральнае бюро расследаванняў паліцыі (ЦБСП) затрымала чатырох мужчын, якія знаходзяцца ў вышуку па ордэрах на арышт.

Сярод затрыманых адзін беларус, двое палякаў і адзін галандзец. Іх падазраюць у цяжкіх злачынствах, у тым ліку ва ўдзеле ў арганізаваных злачынных групоўках, злачынствах, звязаных з наркотыкамі, рабаваннях і незаконным абароце зброі.

Беларус Павел А.быў затрыманы на аснове Еўрапейскага ордэра на арышт, які выдалі нямецкія праваахоўныя органы. Яго падазраюць у здзяйсненні рабавання і незаконнага захоўвання агнястрэльнай зброі ў Германіі ў 2020 годзе.

Паляк Максіміліян С. знаходзіўся ў вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні шматлікіх злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Следчыя таксама падазраюць яго ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы і незаконным абароце зброі.

Іншы затрыманы паляк Лукаш В. знаходзіўся ў вышуку па чырвоным ордэры Інтэрпола — на яго быў выдадзены Еўрапейскі ордэр на арышт. Следчыя звязваюць 40-гадовага мужчыну з дзейнасцю ў арганізаванай злачыннай групоўцы, якая ўдзельнічала ў злачынствах, звязаных з наркотыкамі.

Паліцыя арыштавала ў Варшаве грамадзяніна Нідэрландаў Джэрона С. Ён знаходзіўся ў вышуку галандскай сістэмай правасуддзя ў адпаведнасці з Еўрапейскім ордэрам на арышт па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.

яс