Беларуская Служба

Польская Памежная служба падала пратэст беларусам з-за інцыдэнту з «кактэйлем Молатава» на мяжы

17.07.2025 09:11
Пазаўчора польскіх функцыянераў Памежнай службы закідалі з беларускага боку мяжы «кактэйлем Молатава»  і камянямі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарфота: SG

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak) паведаміў пра пратэст у эфіры Польскага радыё. Ён таксама абвясціў пра наступныя дзеянні Міністэрства замежных спраў.

«Мы надзвычай сур'ёзна ставімся да кідання «кактэйлю Молатава». Гэтага б не адбылося без беларускіх службаў, і мы будзем рашуча пратэставаць. Мы зробім адпаведныя крокі. Я не хачу апярэджваць пэўныя факты, але Памежная служба на ўзроўні паўнамоцных прадстаўнікоў падала рашучы пратэст беларускаму боку. Такія сітуацыі абсалютна непрымальныя», - сказаў Сямоняк.

Інцыдэнт адбыўся пры плоце паміж Польшчай і Беларуссю на ўчастку каля Чаромхі. Там супрацоўнікі Памежнай службы затрымалі дзесяць нелегальных мігрантаў. Затым у супрацоўнікаў паляцелі бутэлькі, у тым ліку «кактэйль Молатава», які выбухнуў побач з патрулём. Ніхто не пацярпеў.

IAR/яс