Беларуская Служба

Суд вынес прысуд тром лекарам па справе аб смерці цяжарнай жанчыны

17.07.2025 14:48
30-гадовая Ізабэля і яе дзіця памерлі з-за познай рэакцыі медыцынскага персаналу.
Адзін з асуджаных лекараўPAP/Jarek Praszkiewicz

Суд у Пшчыне вырашыў аб зняволенні, часовай забароне на прафесійную дзейнасць і аб выплаце фінансавай кампенсацыя сям'і ахвяры.

Жанчына была шпіталізавана на пятым месяцы цяжарнасці. 30-гадовая Ізабэля і яе дзіця памерлі з-за познай рэакцыі медыцынскага персаналу.

Намеснік загадчыка гінекалагічна-акушэрскага аддзялення бальніцы ў Пшчыне быў асуджаны да аднаго года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады. Гінеколаг, які дзяжурыў у аддзяленні хуткай дапамогі ў дзень прыбыцця жанчыны ў бальніцу, атрымаў адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі, а гінеколаг, які дзяжурыў у бальнічным аддзяленні, атрымаў паўтара года пазбаўлення волі.

Суд таксама прызначыў ім часовую прафесійную забарону на практыку медыцыны і іншых медыцынскіх прафесій ад чатырох да шасці гадоў. Пацярпелая сям'я, пракуратура і асуджаныя лекары маюць права падаць апеляцыю ў акруговы суд у Катавіцэ.

Жанчына была шпіталізавана ў бальніцы ў верасні 2021 года. Яна памерла менш чым праз два дні пасля шпіталізацыі. Паводле некаторых каментатараў, запозненая рэакцыя лекараў магла быць выклікана рашэннем Канстытуцыйнага суда ў 2020 годзе, якое прывяло да ўзмацнення жорсткасці заканадаўства аб абортах у Польшчы.

IAR/яс