Беларуская Служба

У Польшчы запусцяць пілотны праект па скарачэнню працоўнага часу — без зніжэння зарплаты

18.07.2025 17:17
Да 15 кастрычніка стане вядома, якія кампаніі і ўстановы далучацца да пілотнай праграмы.
C     - ,        .
Cітуацыя на польскім рынку працы па-ранейшаму добрая, хоць з’яўляюцца першыя прыкметы змяншэння попыту на працу. Shutterstock/Goksi

Міністарка сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Агнешка Дзям’яновіч-Бонк абвясціла ў Познані пра старт пілотнага праекта па скарачэнні працоўнага часу. Ён будзе прапанаваны дзяржаўным установам і прыватным фірмам, гатовым тэставаць новыя формы арганізацыі працы — з меншай колькасцю гадзін, але без памяншэння заробку. Праект будзе фінансавацца за кошт дзяржаўных датацый.

Набор удзельнікаў пачнецца 14 жніўня і працягнецца месяц. Да 15 кастрычніка стане вядома, якія кампаніі і ўстановы далучацца да праграмы.

«Мы, як Міністэрства працы, не вызначаем, ці гэта будзе чатырохдзённы тыдзень, ці сямігадзінны працоўны дзень, ці, магчыма, дадатковыя дні адпачынку. Гэта вырашае кожная фірма асобна — у дыялогу з працаўнікамі, з улікам спецыфікі сваёй галіны і маштабу дзейнасці», — патлумачыла Дзям’яновіч-Бонк.

Урадавы пілотны праект мае на мэце адаптацыю працы да сучасных выклікаў, паляпшэнне балансу паміж прафесійным і асабістым жыццём палякаў.

IAR/эж