Беларуская Служба

У Польшчы адбыўся збой у сістэме кіравання паветраным рухам

19.07.2025 13:06
З-за збою ІТ-сістэм Польскага агенцтва аэранавігацыйных паслуг узлёты самалётаў парушаныя па ўсёй краіне. Але пасадкі адбываюцца ў адпаведнасці з працэдурамі.
Poważna awaria. Samoloty nie startują z polskich lotnisk
Poważna awaria. Samoloty nie startują z polskich lotniskWojciech Olkuśnik/East News

Збой таксама азначае, што ў паветранай прасторы Польшчы можа знаходзіцца менш самалётаў.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк актываваў адпаведныя службы адразу пасля атрымання паведамлення пра збой сістэмы кіравання паветраным рухам. Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжынскі заявіў, што супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі збіраюць інфармацыю па гэтым пытанні, аналізуюць яе і правяраюць на наяўнасць магчымай дыверсіі.

«Я рэкамендую захоўваць спакой і папярэджваю аб дэзінфармацыі і фэйк-ньюс», – напісаў прэс-сакратар міністэрства на партале X.

Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна паведаміў пра збой, але ўжо цалкам аднавіў узлётна-пасадачныя аперацыі.

Падрабязная інфармацыя пра ўзлёты і пасадкі самалётаў даступная ў аб'явах асобных аэрапортаў і на вэб-сайтах авіякампаній.

IAR/вх