Беларуская Служба

Польскія спецслужбы правяраюць, ці суботні збой у сістэме кіравання паветраным рухам – не вынік магчымай дыверсіі

20.07.2025 09:30
У суботу ва ўсіх польскіх аэрапортах адбыўся збой сістэмы, адказнай за кіраванне паветраным рухам. 
Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Шапенаshutterstock.com/Novikov Aleksey

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы праводзіць праверку на прадмет таго, ці суботні збой у сістэме кіравання паветраным рухам не з’яўляецца вынікам магчымай дыверсіі.

Раніцай у суботу, 19 ліпеня, ва ўсіх польскіх аэрапортах адбыўся збой сістэмы, адказнай за кіраванне паветраным рухам. З-за гэтага паветраныя гавані маглі ў абмежаваным рэжыме прымаць самалёты, узлёты паветраных лайнераў адбываліся паводле раскладу.

Польскае агенцтва паветранага руху паведаміла, што прычынай збою стала тэхнічная праблема, не ўдакладніўшы падрабязнасцей. Падчас пазаштатнай сітуацыі кіраванне паветраным рухам адбывалася за пасярэдніцтвам запасной сістэмы бяспекі.

вс