Барацьба з нелегальнай міграцыяй і эфектыўнасць памежнага кантролю — галоўныя тэмы сустрэчы кіраўнікоў МУС Польшчы і Нямеччыны. Міністры Томаш Сямоняк і Аляксандр Добрындт наведаюць ў панядзелак, 21 ліпеня, польска-беларускае памежжа.
Сустрэча праходзіць на закрытым для руху пункце пропуску Палоўцы–Пяшчатка. Нямецкі міністр знаёміцца з дзейнасцю польскіх памежнікаў. Праз КПП праходзіць загараджальная канструкцыя, якая, паводле польскіх уладаў, амаль на 100% абараняе знешнюю мяжу ЕС ад нелегальнай міграцыі.
Акрамя гэтага, абмяркоўваюцца вынікі праверак, што праводзяцца ўжо другі тыдзень на мяжы з Літвой і Германіяй.
— Мы вельмі дакладна кантралюем уезд у Польшчу. Выбарачна спыняюцца транспартныя сродкі, у якіх могуць перамяшчацца нелегальныя мігранты, — заявіў міністр Сямоняк.
Кантроль ажыццяўляецца ў 65 пунктах. Праверана ўжо больш за 227 тысяч асобаў і 106 тысяч аўтамабіляў.
IAR/эж