Двое падлеткаў, едучы на самакаце, збілі 5-гадовага хлопчыка на ровары. Здарэнне адбылося на набярэжнай у прыморскім курортным гарадку Лэба. 15-гадовы хлопец і яго сяброўка каталіся на электрасамакаце. Яны, відаць, не справіліся з упраўленнем транспартным сродкам і збілі 5-гадовага хлопчыка, які ехаў на ровары.
Дзіця ўпала і ўдарылася галавой аб тратуар. На шчасце, хлопчык быў у шлеме. Магчыма таму, хоць інцыдэнт выглядаў сур'ёзна, дзіця не атрымала небяспечных траўмаў. Хлопчык быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яму правялі абследаванне.
Паліцыя кваліфікавала ДТЗ як сутыкненне і заклікала людзей быць асцярожнымі і насіць шлемы падчас язды на ровары або самакаце.
IAR/нг