Нацыянальная пракуратура паведаміла, што памылкі ў выбарчых камісіях не паўплывалі на вынік прэзідэнцкіх выбараў. Следчыя праверылі 250 участкаў з высокай рызыкай парушэнняў. У большасці з іх ніякіх праблем не было выяўлена.
Паводле падліках пракурораў, Караль Наўроцкі павінен быў атрымаць на 1538 галасоў менш, а Рафал Тшаскоўскі – на 1541 больш, чым паведамляла Дзяржаўная выбарчая камісія. Пракурор Пшэмыслаў Новак (Przemysław Nowak) патлумачыў на прэс-канферэнцыі, чаму варта было весці расследаванне па дадзенай справе.
— Гэты эфект заключаецца ў зборы дадзеных і магчымасці іх аналізаваць. Гэта таксама эфект, які заключаецца ў высвятленні гэтай тэмы. І гэты эфект удалося дасягнуць. Тое, што мы робім, не мае на мэце перагледзець вынік выбараў. Вынік выбараў ужо вядомы, аб чым заявіў Вярхоўны суд. Мы гэта робім з іншай мэтаю. Але, адказваючы на пытанне, я хачу падкрэсліць, што гэтыя дадзеныя не ўплываюць на вынік выбараў, паколькі розніца ў галасах значна, значна большая.
Памылкі датычылі пераблытаных галасоў і некарэктнага прызнання бюлетэняў сапраўднымі або несапраўднымі. Пракуратура падкрэсліла, што расследаванне было патрэбнае, каб павысіць давер да выбарчай сістэмы.
IAR/нг