Беларуская Служба

Цяжкая ноч на Памор'і з-за бур і ліўняў. Прагноз на аўторак выглядае лепш.

29.07.2025 08:28
Моцныя ліўні рухаюцца да паўночна-ўсходніх межаў Польшчы і пакідаюць краіну.
 .
Ілюстратыўны здымак.Komenda Miejska Państwowej Straży Pożarnej w Bielsku-Białej

У Гданьску, Гдыні, а таксама ў Гданьскім і Новы-Двор-Мазавецкім паветах дзейнічае папярэджанне 3-га ўзроўню аб навальніцах і ліўнях. Прагназуюцца ўмераныя і моцныя ападкі – 30-40 міліметраў. Магчымыя навальніцы з парывамі ветру да 70 кіламетраў у гадзіну.

Папярэджанне 2-га ўзроўню аб навальніцах і ліўнях дзейнічае ва ўсходняй частцы Паморскага ваяводства, паўночнай частцы Куяўска-Паморскага ваяводства і заходняй частцы Вармінска-Мазурскага ваяводства.

У Паморскім ваяводстве міністр унутраных спраў Марцін Кервінскі адмыслова выязджаў на месца падзей. Сітуацыя стабілізавалася ў аўторак раніцай, цыклон перамяшчаецца на ўсход Польшчы. Папярэджанняў аб штормах або ліўнях ад IMWM няма.

Таксама складаная сітуацыя ў Сілезскім ваяводстве. Ратаўнікі больш за 600 разоў выязджалі на выратаванне затопленых абʼектаў, прыбіралі паваленыя дрэвы з дарог і ачышчалі трубы.

Моцныя ліўні рухаюцца да паўночна-ўсходніх межаў Польшчы і пакідаюць краіну. Аднак на ўсходзе і паўднёвым усходзе Польшчы магчымыя дажджы.

РАР/вх