Беларуская Служба

Падпалы ў Польшчы: 27-гадовы калумбіец дзейнічаў па заданні расійскай разведкі

29.07.2025 11:07
Паводле звестак спецслужбаў, дзеянні калумбійца кантраляваліся і фінансаваліся асобай, звязанай з расійскімі спецслужбамі. 
  ,    2024     ,  27-
За двума падпаламі, што адбыліся ў 2024 годзе ў Варшаве і Радаме, стаіць 27-гадовы грамадзянін Калумбііgov.pl

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) паведаміла, што за двума падпаламі, што адбыліся ў 2024 годзе ў Варшаве і Радаме, стаіць 27-гадовы грамадзянін Калумбіі, які дзейнічаў па загадзе расійскіх спецслужбаў. Абодва падпалы былі накіраваныя супраць складоў будаўнічых матэрыялаў. Дзякуючы хуткай рэакцыі пажарных, агонь аператыўна ліквідавалі, чытаем на партале gazeta.pl.

Падазраванаму прад’яўленыя абвінавачанні ў здзяйсненні тэрарыстычнага акту. Яму пагражае ад 10 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення.

Як удакладніў прадстаўнік спецслужбаў Яцэк Дабжыньскі, расследаванне вядзе Радамскае ўпраўленне ABW пад кантролем Люблінскага аддзела Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

Паводле звестак спецслужбаў, дзеянні калумбійца кантраляваліся і фінансаваліся асобай, звязанай з расійскімі спецслужбамі.  ABW адзначае, што падобныя схемы выкарыстоўваюцца і ў іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Расійскія структуры актыўна вербуюць лацінаамерыканцаў з ваенным досведам праз Telegram, каб тыя падпальвалі вызначаныя аб’екты, фіксавалі вынікі і перадавалі матэрыялы расійскім прапагандыстам.

Паводле спецслужбаў, матывам выканаўцаў з’яўляецца хуткі і лёгкі прыбытак.

эж