Беларуская Служба

Першы тыдзень жніўня – поўны сюрпрызаў. Наперадзе пік ападкаў

31.07.2025 17:02
У бліжэйшыя дні летняга надвор'я не будзе.
Мясцовасць Талькміцка PAP/Adam Warżawa

Першы тыдзень жніўня будзе ветрана, дажджліва і — для гэтага часу года — незвычайна халодна. Прагнозы метэаролагаў паказваюць на працяг ліпеньскай тэндэнцыі.

Пачатак жніўня не дасць аматарам высокіх летніх тэмператур асаблівых падстаў для аптымізму. Тэрмометры рэдка будуць дасягаць 25°C. Акрамя таго, штодня амаль па ўсёй краіне будуць ісці дажджы і навальніцы, якія будуць суправаджацца ветрам.

У пятніцу і суботу IMGW прагназуе ападкі амаль па ўсёй краіне. Тэмпература паветра па большай частцы краіны складзе максімум 23-24°C.

У канцы выхадных чакаецца больш навальніц. У панядзелак навальніцы крыху суцішыцца. На жаль, дажджы будуць працягвацца амаль па ўсёй Польшчы

Серада стане своеасаблівым падсумаваннем першага тыдня жніўня. Паводле звестак Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW), тэмпература ў гэты дзень у большасці рэгіёнаў не перавысіць 20°C.

ав