Паводле еўрапейскага даследавання кампаніі CRIF, 27% палякаў чакаюць пагаршэння свайго жыццёвага ўзроўню на працягу бліжэйшага года. Гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў сярод апытаных краін — больш толькі ў Нямеччыне (28%).
Аўтары апытання падкрэсліваюць, што гэты паказчык адлюстроўвае шырэйшую тэндэнцыю ў Еўропе. У сярэднім 24% рэспандэнтаў у Францыі, Нямеччыне, Італіі, Польшчы і Вялікабрытаніі выказалі падобныя асцярогі. Найменш занепакоеных — у Італіі (20%).
Акрамя таго, 74% апытаных еўрапейцаў баяцца пагаршэння сваёй фінансавай сітуацыі. Гэта вынік фінансавых крызісаў, наступстваў пандэміі і росту ваенных пагроз.
64% удзельнікаў апытання адзначылі рост выдаткаў на побытавыя патрэбы, а 48% — на паліва. Цікава, што 40% рэспандэнтаў цяпер выдаткоўваюць больш грошай на страхаванне, чым пяць гадоў таму.
У Польшчы 77% спажыўцоў баяцца махлярства з іх дадзенымі ў інтэрнэце. Акрамя таго, амаль палова палякаў адчувае пагаршэнне якасці абслугоўвання ў банках, а 12% ужо атрымалі адмову ў крэдыце з пачатку 2024 года.
PAP/эж