Беларуская Служба

Польскія і нямецкія эколагі не здолелі спыніць будаўніцтва буйнога кантэйнернага тэрміналу 

04.08.2025 13:17
Кантэйнерны тэрмінал у Свінавуйсце — адна з найбуйнейшых інвестыцый у гісторыі польскай марской гаспадарк.
Кантэйнерны тэрмінал у Сьвінавуйсьце дасць магчымасць абслугоўваць буйныя трансакіянскія судныgov.pl

Ваяводскі адміністрацыйны суд адхіліў скаргу экалагічных арганізацый з Польшчы і Германіі на экалагічнае рашэнне па будаўніцтве тэрмінала ў Свінавуйсці. Старшыня праўлення Марскіх партоў Шчэцін і Свінавуйсце Яраслаў Сергей адзначыў, што будаўніцтва ідзе ў поўнай адпаведнасці з законам і будзе працягвацца:

—  Суд, агучваючы вердыкт, пацвердзіў, што ўсе працэдуры і заканадаўчыя норма падчас выдання экалагічнага дазволу на будову былі выкананыя.   У выніку скарга абедзвюх экалагічных аб’яднанняў — Leibensraum von Pomer і Zielone Wyspy — была адхілена. Мы, як інвестар праекту, задаволены рашэннем суда.

Кантэйнерны тэрмінал у Свінавуйсце — адна з найбуйнейшых інвестыцый у гісторыі польскай марской гаспадарк. Новы тэрмінал дасць магчымасць абслугоўваць буйныя трансакіянскія судны, якія прыбываюць у Балтыйскае мора. Кошт інвестыцыі перавышае 10 млрд злотых (2,34 млрд еўра).

IAR/эж