Беларуская Служба

З Прэзідэнцкага палаца – у Кракаў. Анджэй Дуда вяртаецца ў родны горад

05.08.2025 16:40
Прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай вяртаюцца ў родны горад. Анджэй Дуда таксама можа вярнуцца да выкладання ў Ягелонскім універсітэце, дзе ён працягвае фармальна працаваць на факультэце права і адміністрацыі.
Анджэй Дуда на фоне прэзідэнцкага палацу ў Варшавеprezydent.pl

Прэзідэнцкая пара некалькі гадоў таму купіла кватэру ў элітным жылым доме ў Кракаве. Прэзідэнт і яго жонка праводзілі там святы і доўгія выхадныя. Цяпер іх будуць часцей бачыць у Кракаве.

Прэзідэнт пакуль не заявіў, ці мае намер вярнуцца ў Ягелонскі ўніверсітэт, дзе ён усё яшчэ працуе, але ўжо больш за дзесяць гадоў знаходзіцца ў неаплатным адпачынку. Нягледзячы на тое, што яго адпачынак тэхнічна заканчваецца, Анджэю Дудзе не трэба пакуль тэрмінова вяртацца ва ўніверсітэт, тлумачыць Марцін Кубат, прэс-сакратар Ягелонскага ўніверсітэта.
Як і любы супрацоўнік універсітэта, ён мае магчымасць звольніцца са сваёй пасады, адмовіцца ад працы або падоўжыць свой неаплатны адпачынак.

Як былы прэзідэнт, Анджэй Дуда будзе атрымліваць тры чвэрці свайго цяперашняга заробку пажыццёва. Ён таксама будзе мець права на службовы аўтамабіль і ахову.

IAR/вх